
Працуе ў тэатры лялек з 1975 года.
Лаўрэат грамадскай прэміі "Берасцейскія зоркі - 97", уладальніца прыза ГА "БСТД" "Хрустальны анёлачак". Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2002 г.), граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і граматамі Брэсцкага аблвыканкама.
У 2006 годзе адзначана спецыяльнай прэміяй "Адкрыццё таленту" і дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на Рэспубліканскім конкурсе тэатральных пастановак п'ес класічнай і сучаснай беларускай драматургіі. Творчыя дасягненні Тэвасян Т.А. атрымалі высокую ацэнку журы Міжнародных фестываляў "Белая Вежа - 2004", "Ажыўшая казка-2005" (г.Масква, Расія), "Залаты Асетр-2005" (г.Валгаград, Расія) і адзначаны Дыпломамі за лепшую жаночую ролю сярод тэатраў лялек .
У 2008 годзе за шматгадовую плённую работу і асабісты ўклад у развіццё мастацтва ўдастоена звання "Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь".