Гісторыю цара Салтана, яго сына князя Гвідона Салтанавіча і цудоўнай царэўны Лебедзь ведае кожнае дзіця.
Аб чым яна?
Перш за ўсё, аб тым, да чаго прыводзіць зайздрасць, аб тым, што зло, зробленае іншаму, заўсёды да цябе вернецца. Стваральнікі спектакля не ілюструюць казку напрамую, яны ўключаюцца ў гульню, якую Пушкін вядзе з чытачом, падтрымліваюць яго гарэзлівасць і нязмушанасць, захоўваючы пры гэтым павагу да тэксту і аўтара. Гэта вельмі вобразны спектакль, ён напоўнены сімваламі, так што кожнаму гледачу давядзецца ў нейкай меры стаць сааўтарам і па-свойму іх расшыфраваць.
Нашы маленькія гледачы і іх бацькі змогуць ацаніць і касцюмы, і спецэфекты, і, вядома, гульню акцёраў - спектакль прыцягвае яркай дынамікай сцэны, засумаваць проста немагчыма.