Білеты
Паважаныя гледачы!
Азнаёмцеся, калі ласка, з правіламі набыцця білетаў!
- Білет набываецца на кожнага гледача, незалежна ад узросту.
- Зважайце на ўзроставую катэгорыю спектакля.
- Набытыя білеты могуць быць вернуты ў касу ў выпадку адмены спектакля, замены яго іншым або змянення ўмоў правядзення не пазней, чым да пачатку мерапрыемства. Пры звароце па ўласнай ініцыятыве, вяртанне білетаў ажыццяўляецца не пазней за 1 каляндарны дзень да дня правядзення спектакля ў адпаведнасці з п.5 арт. 217 Кодэкса Рэспублікі Беларусь "Аб культуры" ад 20.07.2016 г. №413-З.
- Білеты можна замовіць па тэлефонах 25-57-44 (каса) або 25-57-46 (адміністратар).
- Выкупіць білеты можна ў касе тэатра (вул. Леніна, 56) за 50 хвілін да пачатку спектакля.
- Бронь квіткоў здымаецца за 50 хвілін да пачатку спектакля.
КОШТ білета з 1 красавіка 2025 года:
Ранішнія і дзённыя спектаклі – 11, 12, 13 руб.
Ранішнія і дзённыя ПРЭМ'ЕРНЫЯ спектаклі - 12, 13, 14 руб.
Вячэрнія спектаклі – 15, 17, 19 руб.
Вячэрнія ПРЭМ'ЕРНЫЯ спектаклі - 17, 19, 21 руб.
Квэст-экскурсія "Таямніцы тэатра" - 15 руб.
Квэст-экскурсія "Тэатральныя прывіды" - 15 руб.
Экскурсія "Урок па лялькаваджэнню" - 10 руб.
Гульнявы пакой - 15 руб.
КАСА ТЭАТРА (Брэст, вул. Леніна, 56)
Працуе: Панядзелак-Аўторак: 9.00-19.00; Серада- Нядзеля: 9.00-21.00
Перапынак: 14.00-15.00, 17.00-18.00
ТЭЛЕФОНЫ: 25-57-44, +37533 366-57-44 (МТС), +37529 395-57-44 (А1)
ДЛЯ ГРУП І АРГАНІЗАЦЫЙ: 25-57-46, +37529 251-50-90 (МТС)
ПРАВІЛЫ ВЯРТАННЯ КВІТКОЎ
- Вяртанне білетаў па ўласнай ініцыятыве
Тэрміны вяртання:
З 22.03.2022 г., згодна з п. 5 арт. 217 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «аб культуры» ад 20.07.2016 г. №413-3, вяртанне білетаў па ўласнай ініцыятыве ажыццяўляецца не пазней чым за 1 каляндарны дзень да дня правядзення гэтага мерапрыемства.
Напрыклад, калі днём правядзення мерапрыемства з'яўляецца 10 чысло месяца, то апошнім днём вяртання квіткоў на яго з'яўляецца 8 чысло гэтага месяца.
Пры набыцці квіткоў онлайн
інфармацыя аб вяртанні і парадак удакладняюцца ў тэхнічнай падтрымкі
+ 375 33 324-22-00
Памер кампенсацыі:
Пры набыцці квіткоў за наяўны разлік і пры аплаце картай
кампенсуецца не менш за 75% іх кошту.
Пры набыцці білетаў за безнаяўны разлік (па дагаворах)
арганізацыям, якія вярнулі білет, кампенсуецца поўная кошт квітка.
- Вяртанне білетаў у выпадку адмены мерапрыемства
У выпадку адмены мерапрыемства грамадзянін або арганізацыя маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета ў поўным аб'ёме не пазней за дзень, у які меркавалася правядзенне дадзенага мерапрыемства. Пакрыццё грашовай кампенсацыі ажыццяўляецца ў тэрмін не больш за 7 (сямі) працоўны дзён з даты звароту.
- Вяртанне білетаў у выпадку змянення ўмоў правядзення мерапрыемства
У выпадку
- змены складу ўдзельнікаў мерапрыемства,
- змены абвешчаных часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення мерапрыемства,
- замены яго іншым
грамадзянін мае права наведаць гэтае мерапрыемства на падставе наяўнасці ўваходнага білета або вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета ў поўным аб'ёме. У названых выпадках вяртанне білетаў ажыццяўляецца ў любы час да пачатку мерапрыемства.
Мы рады бачыць вас у нашым тэатры!