Здарылася гэтая дзівосная гісторыя на берагах халоднага Ледавітага акіяна, ля краю вечнай мерзлаты і снягі. Аднойчы выдатным солнечным днём, адбыўся просты, звычайны цуд, прачнуўся маленькі змёрзлы маманцяня. Правёўшы доўгі час у ледзяной вязніцы, маманцяня адагрэлася, ажыла і паклікала сваю маму. Але, як бы гучна не клікаў яе малы, мама не з'яўлялася. Маманценку нічога не заставалася, як па парадзе мудрага Дзядзькі Моржа самастойна адправіцца на пошукі мамы ў далёкую гарачую Афрыку. Абыходзячы ветры, ільды і перашкоды маманцяня смела плыве на крызе ды самай каханай і адзінай мамы на свеце.
Кранальная казачная гісторыя не пакіне абыякавымі ні маленькіх гледачоў, ні взрослых. На прыкладзе маленькага страчанага маманцяняці малыя ўбачаць, наколькі значны і важны для дзіцяці вобраз самага роднага і дарагога чалавека – мамы, і тое, што чужых дзяцей не бывае.