224030 г. Брэст, вул. Леніна, 56
Адміністрацыя: 8 (0162) 25-57-46
Каса: 8 (0162) 25-57-44

Экскурсіі па тэатры

Квэст-экскурсія "Таямніцы тэатра" 6+

Працягласць экскурсіі - 1 гадзіна.

Падчас экскурсіі вы акуняцеся ў таямнічы свет тэатра, зможаце пабываць у самых патаемных яго кутках.

Вам трэба будзе адшукаць ляльку-талісман, страчаную шмат гадоў назад, сустрэцца з духамі тэатра, асвоіць механіку лялек і ў пошуках выхаду абысці тэатральныя падзямелля!

Спяшайцеся стаць часткай тэатра і разгадаць яго галоўную таямніцу!

Даведкі і папярэдні запіс па тэлефоне:
+375 (29) 563-50-76
Аглядная экскурсія па тэатры 8+

Працягласць экскурсіі - 60 хвілін.

У час экскурсіі вы пазнаёміцеся з дзіўнай гісторыяй БТК. Перад вамі прыадкрыецца таямніца закулісся і свет тэатральнага падзямелля.

Вам трэба будзе адшукаць сакрэтныя хады і шчыліны, зазірнуць па тым боку сцэны і знайсці галоўны скарб тэатра.

Даведкі і папярэдні запіс па тэлефоне:
+375 (29) 563-50-76
Экскурсія "Урок па лялькаваджэнню" 5+

Працягласць экскурсіі - 1 гадзіна 30 хвілін.

У час экскурсіі вы пазнаёміцеся з дзіўнай гісторыяй БТК. Перад вамі прыадкрыецца таямніца закулісся і свет тэатральнага падзямелля.

Вам трэба будзе адшукаць сакрэтныя хады і шчыліны, зазірнуць па тым боку сцэны і знайсці галоўны скарб тэатра.

Для вас правядуць урок па лялькаваджэнню, пазнаёмяць з тэхнікамі вырабу лялек і дэкарацый.

Вам прапануюць стаць акцёрамі і разыграць тэатральны паказ.

Даведкі і папярэдні запіс па тэлефоне:
+375 (29) 563-50-76
Квэст "Тэатральныя прывіды" 6+

Працягласць квэста-60 хвілін.

Падчас квэста вам трэба будзе прайсці шэраг выпрабаванняў і дапамагчы прывіду акцёрскага майстэрства адшукаць сваё месца ў тэатры!

Даведкі і папярэдні запіс па тэлефоне:
+375 (29) 563-50-76, 25-57-46
Майстар-клас "proЦень" 5+

Адкрыйце для сябе таямніцы тэатра ценяў і яго магію,навучыцеся ствараць захапляльныя сілуэты і персанажаў, а таксама даведайцеся. як кіраваць святлом для стварэння эфектных сцен.

Даведкі і папярэдні запіс па тэлефоне:
+375 (29) 563-50-76, 25-57-46