Батлейка паводле народных казак.
30 гадоў таму тэатр паставіў гэты спектакль-эксперымент, у якім адрадзіліся традыцыі старога беларускага народнага тэатра - батлейкі.
Аказалася, што адвечная тэма барацьбы дабра і зла і сёння хвалюе гледачоў. Гісторыя пра тое, як анёл паслаў старым людзям хлопчыка Рыгорку, павучальная і хвалюючая. Хлопчык вырас добрым сынам, сапраўдным мужным волатам, які перамог злога Змея-ліхадзея, выратаваў народ ад бяды, а сам знайшоў сваё каханне - дзяўчыну Гарынку...
Спектакль удзельнік фестываляў:
1991 г. Міжнародны фестываль камерных спектакляў Слімак (Архангельск, Расія)
1993 г. Фестываль Калядная містэрыя (Луцк, Украіна)
1993 г. Фестываль Калядныя гісторыі (Берлін, Германія)
1995 г. Свята ў Пятрушкі (Масква, Расія)
2004 г. Фестываль Белая Вежа-2004 (Брэст, Беларусь). Прыз ГА Беларускі цэнтр УНІМА за захаванне традыцый беларускага лялечнага мастацтва
2005 г. Міжнародны фестываль тэатраў лялек (Марыбор, Славенія)
2005 г. Міжнародны фестываль тэатраў лялек (Любляна, Славенія)
2005 г. ІІІ Міжнародны фестываль Батлейка Любельска (Люблін, Польшча)
2006 г. Міжнародны тэатральны фестываль Калядная містэрыя (Луцк, Украіна)
2007 г. ХХІХ Інтэрнацыянальны тыдзень тэатраў лялек (Містэльбах, Аўстрыя)