Спектакль "Новая зямля", паводле аднайменнай паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, гэта эпічная пастаноўка аб жыцці беларускага народа канца XIX пачатку XX стагоддзяў. Праз сцэны традыцыйнага беларускага побыту рэжысёр ставіць перад гледачамі вечныя праблемы жыцця і смерці, сям'і, каханні, а таксама адказвае на пытанні, адкуль нашыя карані і якія рысы характару ўласцівыя беларусам.
Жанр спектакля можна вызначыць як аптымістычная драма, дзе галоўны герой спектакля праходзіць праз усе выпрабаванні і перашкоды, каб рэалізаваць мару і здабыць свой зямельны надзел, на якім яго дзеці і ўнукі прадоўжаць пачатае ім. Асноўны канфлікт галоўнага героя не з людзьмі, хаця і яны даволі часта перашкаджаюць рэалізацыі мары і ствараюць рэальныя цяжкасці. Асноўныя праблемы, - гэта культурна-гістарычныя абставіны пачатку мінулага стагоддзя, якія не дазваляюць герою рэалізаваць свае планы.
У спектаклі шмат народных сцэн, якія адлюстроўваюць норавы і побыт той эпохі, а таксама гумарыстычных эпізодаў, як сюжэтных, так і прыдуманых пастаноўшчыкамі. Спектакль вельмі дынамічны і трымае гледача ў напружанні ад пачатку да канца. Унутранае чаканне спектакля вядзе гледача да кульмінацыйнай сцэны, дзе галоўны герой памірае ў момант пачатку рэалізацыі сваёй мары.