224030 г. Брэст, вул. Леніна, 56
Адміністрацыя: 8 (0162) 25-57-46
Каса: 8 (0162) 25-57-44

Сотнікаў
Аўтар:
В.Быкаў
Узрост:
14+
Мова:
руская
Антракт:
няма
Працягласць:
50 хвілін
Рэжысёр-пастаноўшчык:
Р.Кудашоў
Мастак-пастаноўшчык:
М.Заўялава
Кампазітар:
В.Бычкоўскі
прэм'ера:
2019 год

Пра задумку “Сотнікава” В. Быкаў пісаў: “Першым чынам і галоўным чынам мяне цікавілі дзве маральныя праблемы, якія можна сфармуляваць так: “Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаныя ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?

 

У гэтым і заключаецца адна з галоўных маральных праблем вайны, якія раскрывае рэжысёр Руслан Кудашоў. Кожны дзень трэба выбіраць: або прытрымліваешся сваіх прынцыпаў і жывеш дрэнна, а можа і ўвогуле паміраеш, або ідзеш на здзелку з сумленнем дзеля лепшых умоў або захавання жыцця. Спектакль прымушае гледача перажываць за сваіх герояў, улоўліваць шмат больш за тое, што яны кажуць, глыбока зазіраючы ў іх псіхіку і сацыяльныя вытокі іх паводзін.