224030 г. Брэст, вул. Леніна, 56
Адміністрацыя: 8 (0162) 25-57-46
Каса: 8 (0162) 25-57-44

Пітэр Пэн
Аўтар:
Дж. Бары
Узрост:
6+
Мова:
руская
Антракт:
няма
Працягласць:
60 хвілін
Рэжысёр:
Л.Папоў
Прэм'ера:
2000 год

Персанаж казачнай аповесці шатландскага пісьменніка Дж.М.Бары "Пітэр Пэн" стаў адным з самых папулярных герояў дзіцячай літаратуры ХХ стагоддзя. Гэты твор да глыбіні душы крануў і зачараваў дзяцей усяго свету. Гэта аповесць, як і яе герой, які не жадае сталець, будзе жыць вечна. З шырока расплюшчанымі вачамі глядач будзе ісці за сцэнічнай версіяй знакамітай казкі Дж. М. Бары, пастаўленай на сцэне Брэсцкага тэатра лялек. Запрашаем вас адправіцца ў займальнае падарожжа з Пітэрам і дзецьмі Дарлінг у Нетландыю, у тое выдатнае месца, дзе жыве фея Дзінь-Дзін, злосны капітан Крук і дзеці, якія згубіліся.

Дзіўныя прыгоды Піцера і яго сяброў, якія сустрэліся са страшнымі піратамі і не спалохаліся іх...

Спектакль удзельнік фестывалю "Белая Вежа" (Брэст, Беларусь, 2000 г.).