224030 г. Брэст, вул. Леніна, 56
Адміністрацыя: 8 (0162) 25-57-46
Каса: 8 (0162) 25-57-44

Марозка
Аўтар:
М.Шурынава
Узрост:
5+
Мова:
беларуская
Пераклад з рускай мовы:
І.Сідарука
Працягласць:
45 хвiлiн
Рэжысёр-пастаноўшчык:
Д.Нуянзін
Мастакі-пастаноўшчык:
І.Харашэўская
Кампазітар:
А.Мядзведзеў
Балетмайстар:
Л.Зяленіна
Прэм'ера:
1996 год

"Марозка" - знакаміты сюжэт усходнеславянскіх народных казак. Па дадзеных даследнікаў, якія вывучалі запісы казкі «Марозка» у розных рэгіёнах, існуе не менш за сорак яе рускіх разнавіднасцяў, каля трыццаці - украінскіх варыянтаў і адзінаццаць - беларускіх.

На сцэне Брэсцкага тэатра лялек прадстаўлена знакамітая версія казкі пісьменніка Афанасьева на беларускай мове. Злая мачыха, жадаючы пазбавіцца ад падчарыцы Марфушкі, дзяўчыны працавітай і пакорлівай, загадала мужу завезці яе ў лес і выдаць замуж за Мароза. Стары не асмеліўся не паслухацца сварлівай жонкі: прывёз дачку ў бор, пакінуў каля вялікай сасны і вярнуўся дадому.

Неўзабаве з'явіўся Марозка. Тройчы спытаўшы ў Марфушкі «Ці цёпла табе, дзяўчына, ці цёпла табе, чырвоная?», ён захутаў замярзаючую госцю футрамі.

На наступны дзень стары зноў паехаў у лес і знайшоў там дачку жывую, здаровую, з багатымі падарункамі. Калі мачыха ўбачыла падчарыцу ў новым футры і з полукошкам бялізны, яна вырашыла і сваіх дачок адправіць да жаніха. Аднак на пытанне "Ці цёпла вам, дзяўчыны?" тыя адказвалі грубіянска і хутка «акасцянелі»...