Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі Аляксей Ляляўскі.
Мастак-пастаноўшчык - лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі Таццяна Нерсісян.
Кампазітар - Леанід Паўлёнак.
У спектаклі заняты артысты: Марта Жмінько, Таццяна Сіхварт, Раман Пархач, Андрэй Палянскі, Уладзімір Тэвасян.
Пастаноўка на рускай мове для дарослай аўдыторыі.
Сюжэт спектакля: У п'есе абсмейваюцца правінцыялкі Мадлон і Като, якія мараць пра арыстакратычнае жыццё. Яны адпрэчылі сваіх жаніхоў Лагранжа і Дзюкруазі, якія не належаць да арыстакратыі і не валодаюць тонкасцямі вытанчаных зносін. Адрынутыя жаніхі вырашаюць адпомсціць дзяўчынам і падсылаюць да іх сваіх слуг Маскарыля і Жодле, перапранутых у арыстакратаў. Слугі гавораць вельмі вычварна (што так падабаецца дзяўчатам) і ўвогуле выдатна спраўляюцца са сваімі ролямі. Асабліва бліскае Маскарыль, які выдае сябе за маркіза (гэтую ролю адыгрываў сам Мальер у 1659 годзе).