Студыя творчага развіцця ЦВЕЦІК (ІЗА і ДПМ)
Студыя творчага развіцця “ЦВЕЦІК” (ІЗА і ДПМ)
Ваша любімае дзіця любіць маляваць і фантазіраваць?
У Вашай хаце ўжо намаляваны ўсе шпалеры, спісаны ўсе фламастэры, пластылін шчыльна прыліп да дываноў, а Вашы каханыя запавесы парэзаныя на чарговую сукенку ляльцы або парашут для салдаціка???
Калі ўсё вышэйсказанае Вам да болю знаёма і юнаму творцу ад 6 да 11 гадоў, то мы вельмі чакаем яго на навучанне ў нашай студыі «Кветачка»! Мы накіруем творчую энергію Вашага дзіцяці ў мірнае рэчышча!
Пад кіраўніцтвам уважлівых педагогаў Ваша дзіця разаўе ўсе свае таленты! Разам мы навучымся яшчэ лепш маляваць, ляпіць, рабіць вырабы і, што самае галоўнае, думаць крэатыўна! Мы будзем удзельнічаць у выставах і праводзіць час з карысцю! Мэта нашай студыі - даць развіццё ўсім творчым здольнасцям маленькага чалавека і не пагасіць яго дзіцячую, шчырую і такую натуральную прагу творчасці!
Выкладчык студыі - Швейкус Ірына Мікалаеўна. Ірына скончыла БрДУ ім. А. С. Пушкіна па спецыяльнасці педагог-мастак у 2013 годзе. У гэтым жа годзе паступіла ў Вільню ў ЕГУ на аддзяленне "Дызайн медыя і камунікацый". У Ірыны Мікалаеўны вялікі досвед працы ў творчых майстэрнях тэатра, а некалькі спектакляў былі пастаўлены цалкам па яе эскізах.
Мы вельмі чакаем Вашага цікаўнага і таленавітага дзіцяці на нашых уроках!