Пра задуму "Сотнікава" В. Быкаў пісаў: "Перш за ўсё і галоўным чынам мяне цікавілі два маральныя праблемы, якія можна сфармуляваць так: "Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаныя ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?”
У гэтым і заключаецца адна з галоўных маральных праблем вайны, якія раскрывае рэжысёр Руслан Кудашоў. Кожны дзень трэба выбіраць: альбо прытрымліваешся сваіх прынцыпаў і жывеш дрэнна, а можа і наогул паміраеш, альбо ідзеш на здзелку з сумленнем дзеля лепшых умоў або захавання жыцця. Спектакль прымушае гледача перажываць за сваіх герояў, ўлоўліваць шмат больш таго, што яны кажуць, глыбока зазіраючы ў іх псіхіку і сацыяльныя вытокі іх паводзін.