224030 г. Брэст, вул. Леніна, 56
Адміністрацыя: 8 (0162) 25-57-46
Каса: 8 (0162) 25-57-44

Шэрлак малодшы і Мядзведзь у Лондане
Аўтар:
THILO
Узрост:
5+
Мова:
руская
Антракт :
няма
Працягласць:
40 хвілін
Рэжысёр:
А.Ермак
Мастак:
В.Мельнік-Малахава
Музычнае афармленне:
К.Крыштаповіч
Прэм'ера:
красавік 2021

"Шэрлак-малодшы. Мядзведзь у Лондане " - сучасны дзіцячы дэтэктыў папулярнага нямецкага аўтара Ціла, які напісаў для дзяцей больш за 350 кніг, сярод якіх Шэрлак-малодшы з'яўляецца адной з самых чытаных у свеце. Інсцэніроўку матэрыялу рабіў вядомы беларускі драматург Дзмітрый Багаслаўскі.

У сучасным Лондане жыве прапрапраўнук знакамітага Шэрлака Холмса, і ён разам са сваім сябрам Вальтэрам, якога ён кліча Ватсанам, адкрывае дэтэктыўнае агенцтва. Іх першая справа-крадзеж каштоўнасці.
Сярод белага дня прама ў парку ля лэдзі Велінгтан выкрадзена фамільнае кальцо. Яна ўпэўнена, што гэта зрабіў Мядзведзь, таму што ў парку яна адчувала яго пах. Сышчыкі праводзяць расследаванне і нават становяцца прынадай, каб злавіць злачынца на жыўца (пераапранаюцца ў касцюмы бабулек і носяць дакладна такое ж кальцо як было ў лэдзі Велінгтан, толькі бутафорскае). У выніку высвятляецца, што гэта злачынства было здзейснена зусім не Мядзведзем... Справа раскрыта і злачынец схоплены.