224030 г. Брэст, вул. Леніна, 56
Адміністрацыя: 8 (0162) 25-57-46
Каса: 8 (0162) 25-57-44

Шэрлак малодшы і Мядзведзь у Лондане
Аўтар:
THiLO
Узрост:
4+
Мова:
Беларуская
Антракт :
няма
Працягласць:
40 хвілін
Рэжысёр:
А.Ермак
Мастак:
В.Мельнік-Малахава
Музычнае афармленне:
К.Крыштаповіч
Відэа афармленне:
І.Пракаповіч
Прэм'ера:
2021 год

«Шэрлак-малодшы. Мядзведзь у Лондане» - сучасны дзіцячы дэтэктыў папулярнага нямецкага аўтара Ціла, які напісаў для дзяцей больш за 350 кніг, сярод якіх Шэрлак-малодшы з'яўляецца адной з самых чытэльных у свеце. Інсцэніроўку матэрыялу рабіў вядомы беларускі драматург Дзмітрый Багаслаўскі.

У сучасным Лондане жыве прапрапраўнук знакамітага Шэрлака Холмса, і ён разам са сваім сябрам Вальтэрам, якога ён кліча Ватсанам, адкрывае дэтэктыўнае агенцтва. Іх першая справа - крадзеж каштоўнасці.
Сярод белага дня прама ў парку ў лэдзі Велінгтан выкрадзена фамільнае кальцо. Яна ўпэўнена, што гэта зрабіў Мядзведзь, бо ў парку яна адчувала ягоны пах. Сышчыкі праводзяць расследаванне і нават становяцца прынадай, каб злавіць злачынца на жыўца (пераапранаюцца ў гарнітуры бабуль і носяць сапраўды такое ж кальцо як было ў ледзі Велінгтан, толькі бутафорскае). У выніку высвятляецца, што гэтае злачынства было здзейснена зусім не Мядзведзем... Справа раскрытая і злачынец схоплены.