224030 г. Брэст, вул. Леніна, 56
Адміністрацыя: 8 (0162) 25-57-46
Каса: 8 (0162) 25-57-44

Разумная сабачка Соня
Аўтар:
А. Усачоў
Узрост:
3+
Мова:
руская
Антракт:
няма
Працягласць:
35 хвілін
Рэжысёр:
А. Ярмак
Мастак:
А.Мельнік-Малахава
Прэм'ера:
2018 год

Спектакль «Разумная сабачка Соня» па матывах аднайменнай п'есы А. Усачова, распавядае нам пра маленькую сабачку, якая праводзіць свае дні ў спазнаньні навакольнага яе свету. Калі гаспадар сыходзіць на працу, сумная шэрая кватэра становіцца для Соні прасторай, дзе з дапамогай яе фантазіі ажывае мэбля, посуд і цацкі. Усе яны размаўляюць з Соняй, гуляюць за ці супраць яе, хаваюць свае сакрэты і хочуць, каб сабачка іх разгадала. І Соня кожны раз захапляецца, яна нават забывае, што ў рэальным свеце, пры падзенні ваза разаб'ецца і знервуе гаспадара, які так хоча вырасціць яе выхаванай і паслухмянай. Ён прыходзіць пасля працы стомлены, зацыклены на сваіх праблемах, але Соня ўвесь дзень яго так чакала! Гаспадар не разумее, не чуе яе, ён бачыць толькі адно - Соня яго не слухае, не робіць так, як ён патрабуе, не хоча быць ўважлівай і акуратнай сабачкам. Але Соня не можа змяніцца, хоць і хоча. І тады яна вырашае, што больш не будзе хваляваць любімага гаспадара і сыходзіць ад яго, бо яна і так была самотная ў сваёй гульні, нават калі гаспадар быў побач.
Свет Соні такі ж як і свет дзіцяці. Ён поўны ўсяго цікавага і невядомага - гукаў, прадметаў, пахаў, кветак і адчуванняў. І калі дзіця не заўсёды выконвае правілы, якія яму ставяць бацькі і свет, то гэта не значыць, што ён безнадзейна страчаны. Гэта кажа толькі аб тым, што калі-то ён выгадуе і стане сур'ёзным і адказным, але не цяпер - зараз пакуль яшчэ рана, а свет занадта вялікі і цікавы, каб ўсталёўваць сабе рамкі. Спектакль дапаможа маленькім гледачам праз суперажыванне галоўнай гераіні перажыць і справіцца з адчуваннем адзіноты і неразумення, нежадання клапатлівым гаспадаром прымаць яе такой, якая яна ёсць. Для бацькоў спектакль "разумная собачка Соня" стане наглядным прыкладам таго, як важна проста любіць сваіх дзяцей, падтрымліваць іх і надаваць ім увагу. І тады яны з задавальненнем будуць пазнаваць свет разам з вамі, трымаючы вас за руку і ўсё будзе добра.