Спектакль «Прыгоды Касперля і Сепеля» - створаны вядомым беларускім рэжысёрам А. Янушкевічам паводле п'есы «Разбойнік Хотцэнпляц» нямецкага пісьменніка Отфрыда Прайслера. Прайслер вядомы гледачам сваімі казкамі "Крабат", "Маленькі прывід", "Маленькая Баба-Яга", своеасаблівымі адаптацыямі нямецкага фальклору для дзяцей.
Разбойнік Хотцэнплотц - свайго роду нямецкі Бармалей-недацепа - адбірае ў бабулі Сепеля музычную кавамолку, падарунак каханага ўнука. Сепель разам з яго верным сябрам Касперлем (аналаг рускага Пятрушкі) вырашаюць што б там ні было вярнуць падарунак і абхітрыць падступнага разбойніка. Сябрам прыйдзецца перажыць нямала небяспечных прыгод, разбурыць вядзьмарства злога чараўніка Цвакельмана і расчараваць фею Амарыліс, перш чым яны вярнуцца дадому.