Хто і што ёсць мера дабра і зла, калі не сам чалавек? У трагедыі "Моцарт і Сальеры" А.C.Пушкін, разважаючы над гэтай праблемай, выносіць прысуд: так, кампазітар Сальеры атруціў Моцарта, а злыдзень не можа быць геніем! Ці так бясспрэчна гэтае сцвярджэнне? Бо музыка Сальеры не пазбаўлена геніяльнасці.
Што ж тады штурхае яго на злачынства? Спектакль - удзельнік фестываляў:
2007 г.: Міжнародны тэатральны фестываль Талінскія тэатральныя сустрэчы (Талін, Эстонія).
V Міжнародны фестываль тэатраў лялек (Кіеў, Украіна).
Міжнародны тэатральны фестываль "Кантэксты III" (Познань, Польшча).
Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" (Брэст, Беларусь).
Гран-пры. XIV Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Залаты Дэльфін" (Варна, Балгарыя).
Дыпломы за лепшую сфенаграфію.
2009 г.: XV Тэатральны фестываль Расіі "Залатая Маска" - праграма "Маска плюс" (Масква, Расія).
42-гі Міжнародны фестываль тэатраў лялек "PiF" (г. Заграб, Харватыя).
Гран пры "Milan Cecuk" і прыз за дасягненні ў мастацтве "Tibor Sekelj".
1-ы Міжнародны фестываль тэатраў лялек "У гасцях у "Арлекіна" (г. Омск, Расія).
Дыломы за лепшую сцэнаграфію і мужчынскую ролю.
2010 г.: Міжнародны фестываль тэатраў для дзяцей (г.Субоціца, Сербія).
XXIV Міжнародны фестываль лялечнага мастацтва (г. Бельска-Бяла, Польшча).
XIV Сусветны фестываль тэатраў лялек (г.Прага, Чэхія)
Гран-пры" Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Пятрушка Вялікі" (Екацярынбург, Расія).
Дыплом і прыз. "Пятрушка Вялікі" - мастакам.
2011 г. У верасні Брэсцкі тэатр лялек як адзіны тэатр краіны прадстаўляў беларускае лялечнае мастацтва ў Францыі на Сусветным фестывалі тэатраў лялек у г.Шарлевіль-Мезьер спектаклем "Луна Сальеры".
Гэта ж пастаноўка тэатра на V Міжнародным фестывалі Нацыянальнай класікі "Абярэгі 2011" на сцэне тэатраў лялек Г. Івана-Франкоўска (Украіна) атрымала дыплом за лепшы спектакль.