Спектакль-прыгода пра дзвюх сясцёр, якія аказаліся ў свеце насякомых, дзе іх чакалі выпрабаванні. Тэкст спектакля быў напісаны спецыяльна для Брэсцкага тэатра лялек вядомым беларускім драматургам Дзмітрыем Багаслаўскім. Аўтар арыгінальнай сцэнаграфіі і лялек - прызнаны брэсцкі мастак Міраўлад Палачыч (Уладзімір Ткачэнка).
Сёстры Марта і Майя шмат часу бавяць у віртуальным свеце - пастаянна сядзяць у тэлефонах. Бацька перад сном, каб неяк адцягнуць дзяцей ад экранаў, расказвае ім гісторыю пра свет насякомых, у які яны неўзаметку для сябе трапляюць. Тамака дзяўчынак чакае мноства выпрабаванняў - яны пападаюць у нару чарвяка, у павуцінне, у хату слімакі, але ўсё ў выніку сканчаецца добра. На сваім прыкладзе дзяўчынкі разумеюць, што не варта з грэбаваннем ставіцца да іншага свету, які здаецца нікчэмна дробным, не вартай увагі, а ў выніку аказваецца больш значным і важным, чым той, у якім ты жыў раней. Свет казурак поўны драмы і подзвігаў. Нягледзячы на тое, што гэта іншы свет, у ім знаходзіцца месца велікадушнасці, дабру, узаемадапамогі і каханні.