Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Беларусі

8 студзеня ў Палацы Рэспублікі Кіраўнік дзяржавы ўручыў адну з спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўклад у захаванне нацыянальных духоўных традыцый.
За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, тэатральнага, кінематаграфічнага, дэкаратыўна-прыкладнога і харэаграфічнага мастацтва, бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны дзесяць спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.
Брэсцкі тэатр лялек стаў адным з уладальнікаў прэміі - За значны ўклад у захаванне нацыянальных духоўных традыцый, папулярызацыю маральных каштоўнасцяў сродкамі тэатральнага мастацтва.
Вярнуцца назад