224030 г. Брэст, вул. Леніна, 56
Адміністрацыя: 8 (0162) 25-57-46
Каса: 8 (0162) 25-57-44

Дзень роднай мовы

 

 

 

Свята БТК у дзень роднай мовы

21 лютага – дата, якая аб'яднала прыхільнікаў Беларускай культуры.

Адным з цэнтраў гэтага аб'яднання стала святочнае мерапрыемства ў нашым тэатры.

Ва ўсім свеце ў гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята, заснаванае ЮНЕСКА, заклікана абараняць моўную і культурную разнастайнасць, спрыяць захаванню шматмоўя.

Нашы артысты сустрэлі юных і дарослых удзельнікаў свята традыцыйнымі беларускімі ўборамі, танцамі, конкурсамі, загадкамі, салодкімі пачастункамі, а таксама двума спектаклямі на беларускай мове. "Піліпка і ведзьма «(3+) і» Дзівак з ганчарнай вуліцы" (10+) пагрузілі гледачоў у гісторыі, расказаныя на мове роднай культуры.

Будзем рады бачыць усіх жадаючых на свяце ў наступным годзе!